Падрыхтаваць нумар Хелене Мерааі дапамагала яе педагог па вакале Вольга Драздова. Суаўтарам кампазіцыі "Я самая" выступіла вядомая беларуска – спявачка і кампазітар, удзельніца тэлепраекта "Фабрыка зорак-7" Рыта Дакота, а прадзюсарам – яе муж, папулярны расійскі спявак Улад Сакалоўскі.
Напярэдадні фіналу нацыянальнага адбору адбылася прэзентацыя кліпа на конкурсную кампазіцыю Хелены Мерааі "Я самая", здымкі якога праходзілі ў Санкт-Пецярбургу. Рэжысёр – Karina Kandel.