Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Сак 2018

Усебеларуская малітва аб міры адбылася ў мемарыяльным комплексе "Хатынь"

Усебеларуская малітва аб міры адбылася ў мемарыяльным комплексе

22 сакавіка, Лагойскі раён /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Усебеларуская малітва аб міры адбылася сёння ў час мітынгу-рэквіема ў мемарыяльным комплексе "Хатынь", прысвечаная 75-годдзю хатынскай трагедыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел ва ўсебеларускай малітве прынялі кіраўнікі ўсіх традыцыйных канфесій Беларусі. У іх ліку Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Звяртаючыся да прысутных, мітрапаліт Павел падкрэсліў, што беларускі народ не трымае зла, але памятае аб мінулым.

Разам з іншымі кіраўнікамі канфесій ён пажадаў, каб на благаславеннай беларускай зямлі больш ніколі не паўтараліся падзеі ваеннага ліхалецця.

У мемарыяльным комплексе "Хатынь" адбыўся мітынг-рэквіем "Хай ніколі не змоўкнуць Хатыні званы". Яго праграма была пабудавана з выкарыстаннем прыёму паглыблення ў гісторыю, які вядзе гледачоў ад падзей 75-гадовай даўнасці да сучаснасці. Адбылося ўскладанне вянкоў ад кіраўніка дзяржавы, дзяржорганаў, грамадскіх і рэлігійных арганізацый, дыпкорпуса да Вечнага агню. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава зачытала зварот кіраўніка дзяржавы да суайчыннікаў з нагоды 75-годдзя хатынскай трагедыі.

Сёння спаўняецца 75 гадоў з таго дня, як гітлераўскія карнікі знішчылі беларускую вёску Хатынь. 22 сакавіка 1943 года яны спалілі зажыва і расстралялі амаль усіх жыхароў - 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Створаны на месцы Хатыні мемарыяльны комплекс стаў сусветным сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Лёс Хатыні раздзялілі сотні іншых беларускіх вёсак.

Напярэдадні 75-годдзя хатынскай трагедыі ў Беларусі прайшла серыя мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай трагічнай даце. Усе яны маюць міжнародны грамадска-палітычны характар і падкрэсліваюць ролю Беларусі ў захаванні гістарычнай праўды аб падзеях Другой сусветнай вайны, а таксама ўклад краіны ў недапушчэнне адраджэння нацызму і захаванне міру на Зямлі ў сучасных умовах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі