Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Врс 2012

Паралімпійскі чэмпіён беларус Ігар Бокій не чакаў, што заваюе шэсць медалёў

Паралімпійскі чэмпіён беларус Ігар Бокій не чакаў, што заваюе шэсць медалёў

13 верасня, Мінск /Хрысціна Курловіч - БЕЛТА/. Паралімпійскі чэмпіён Ігар Бокій не чакаў, што заваюе столькі медалёў на Паралімпіядзе-2012 у Лондане. Аб гэтым ён 12 верасня паведаміў журналістам у Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З дзесяці ўзнагарод беларускай каманды на Паралімпійскіх гульнях-2012 у Лондане плывец Ігар Бокій заваяваў шэсць у катэгорыях S13 і SM13. 31 жніўня ён выйграў золата на дыстанцыі 100 м батэрфляем, 1 верасня стаў сярэбраным прызёрам на 50 м вольным стылем, 2 верасня папоўніў калекцыю золатам на стаметроўцы вольным стылем, 3 верасня выйграў золата з сусветным рэкордам на 100 м на спіне, 4 верасня стаў лепшым на дыстанцыі 400 м вольным стылем, зноў устанавіўшы рэкорд планеты, а 7 верасня з чарговым сусветным рэкордам выйграў дыстанцыю 200 м комплексным плаваннем.

"Сам, шчыра кажучы, не чакаў, што заваюю столькі медалёў. Канкрэтных планаў на медалі мы не ставілі, працавалі на рэзультат", - сказаў Ігар Бокій.

Ён прызнаўся, што сакрэт яго поспеху - старанная работа над сабой, а таксама карпатлівая праца трэнера, якога ён ва ўсім слухаў. "Я паказаў максімальны рэзультат і вельмі ім задаволены. Але ў маіх планах новыя рэкорды", - сказаў Ігар. Таксама плывец адзначыў цёплы прыём на радзіме: "Я вельмі ўражаны. Вельмі прыемна, што нас сустракае столькі людзей".

Сярод сустракаючых паралімпійцаў гасцей былі і самыя галоўныя для Ігара людзі - бацькі і малодшы брат Яўген. Родныя чэмпіёна прызналіся, што вельмі перажывалі за сына і брата. "Эфіры не глядзелі, чакалі званка трэнера. Вядома, мы спадзяваліся на медалі, але нават падумаць не маглі, што іх будзе столькі", - сказала маці Ігара Алена. Бацька Аляксандр Бокій у сваю чаргу расказаў, што Ігара аддалі ў плаванне, "каб накіраваць энергію дзіцяці ў правільнае рэчышча".

У аэрапорце 12 верасня сустрэлі 31 спартсмена-паралімпійца, якія прадстаўлялі Беларусь у сямі відах спорту: лёгкай атлетыцы, плаванні, акадэмічным веславанні, фехтаванні, дзюдо, веласпорце, паўэрліфтынгу. Сярод іх былі сярэбраны прызёр на дыстанцыі 100 м брасам у катэгорыі SB12 плывец Уладзімір Ізотаў і бронзавыя прызёры лёгкаатлет Аляксандр Субота, які здабыў бронзу ў трайным скачку ў катэгорыі F46, Людміла Волчак, якая заняла трэцяе месца ў акадэмічным веславанні, і Ганна Канюк, якая стала медалісткай у скачках у даўжыню ў катэгорыі F11/12.

У медальным заліку Паралімпійскіх гульняў Беларусь з пяццю залатымі, дзвюма сярэбранымі і трыма бронзавымі ўзнагародамі заняла 25-е месца. Усяго ў лонданскіх Паралімпійскіх гульнях спаборнічалі больш як 4 тыс. спартсменаў са 165 краін, якія разыгралі 502 камплекты ўзнагарод у 20 відах спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі