27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медалямі ЮНЕСКА "Віктор Гюго" і дыпломамі генеральнага дырэктара ЮНЕСКА ўзнагароджаны грамадзяне Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава прыняла рашэнне ўзнагародзіць народных артыстаў СССР і Беларусі Тамару Ніжнікаву, Генадзя Аўсяннікава і Расціслава Янкоўскага.
Урачыстая цырымонія ўручэння медаля і дыплома адбудзецца 30 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
Пасля ўрачыстай цырымоніі пройдзе перадпрэм'ерны паказ спектакля "ART" у пастаноўцы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікалая Пінігіна.