5 снежня, Ашхабад /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Магілёў аб'яўлены культурнай сталіцай СНД у 2013 годзе. Адпаведнае рашэнне прынята ў Ашхабадзе на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Удзельнікі пасяджэння зацвердзілі Палажэнне аб Міждзяржаўнай праграме "Культурныя сталіцы Садружнасці". Прынята рашэнне рэалізаваць гэту праграму ў 2013 годзе ў Азербайджане, Арменіі і Беларусі, аб'явіўшы адпаведна гарады Габала, Гюмры і Магілёў культурнымі сталіцамі Садружнасці.
Праграма прызначана стаць эфектыўным інструментам міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў сферы культуры, садзейнічаць стварэнню спрыяльнага клімату для эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва, а таксама гуманітарнаму, сацыяльнаму, эканамічнаму і інфраструктурнаму развіццю асобных тэрыторый і гарадоў, павышэнню статусу Садружнасці на міжнароднай арэне.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|