16 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Годам моладзі аб'яўлены 2015 год у Беларусі. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі падпісаў 16 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент прыняты ў мэтах развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнага далучэння да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых грамадзян.
Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2015 годзе Года моладзі.
На пачатак 2014 года колькасць моладзі ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года ў Беларусі складала 2,185 млн чалавек, або 23,08 працэнта агульнай колькасці насельніцтва краіны.
Вырашэнне праблем, якія хвалююць моладзь, з'яўляецца састаўной часткай дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця краіны. Абвяшчэнне 2015 года Годам моладзі прыцягне дадатковую ўвагу органаў дзяржаўнага кіравання, шырокай грамадскасці да пытанняў рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі, адзначылі ў прэс-службе.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|