5 снежня, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўніца Беларусі на міжнародным дзіцячым песенным конкурсе "Еўрабачанне-2011" Лідзія Заблоцкая набрала 99 балаў і ўвайшла ў тройку лепшых вакалістаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Еўрапейскія гледачы па заслугах ацанілі яе кампазіцыю "Анёлы дабра". Гэта песня пра людзей, здольных ствараць дабро, якія сваёй дабрынёй, добрымі справамі могуць зменшыць колькасць зла ў гэтым свеце. Стварыць на сцэне вобраз ёй дапамагалі юныя скрыпачы Піліп Салата і Насця Маляванная, якія выканалі ролю ажываючых скульптур.
Максімальны бал (12) беларускай удзельніцы паставілі Расія, Малдова і Украіна, па восем балаў далі Арменія, Літва і Грузія. Беларусь жа на першае месца паставіла Грузію, на другое - Нідэрланды, на трэцяе Малдову. Расійская выканаўца атрымала ад Беларусі 7 балаў.
Лідзе 13 гадоў, яна вучыцца ў 8-м класе гімназіі нумар 1 Магілёва, пры якой паралельна займаецца ў студыі экстраднага вакалу "Натхненне". Музыкай пачала займацца з чатырох гадоў, калі перамагла ў раённым конкурсе "Чароўны малыш". Тады на конкурсе яна атрымала тытул "Залаты голас" за выкананне песні Алы Пугачовай "1000 гадоў". У мінулым годзе таксама ўдзельнічала ў нацыянальным адборы на "Еўрабачанне" і заняла тады чацвёртае месца. Таксама прымала ўдзел ў міжнародным фестывалі "Зямля пад белымі крыламі" ў 2011 годзе (лаўрэат І ступені, песні "Тата купіў аўтамабіль" і "Памятаюць людзі"), міжнародным фестывалі "Залатая пчолка" ў 2011 годзе (дыплом ІІ ступені), адкрытым конкурсе юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзічок" у 2011 годзе (2-е месца). Любімая кніга - В.Караленка "Дзеці падзямелля". Любімыя выканаўцы - Лара Фабіян, Ані Лорак, Селін Дыён.
Лаўры трыумфатара дзіцячага "Еўрабачання" дасталіся завадным дзяўчынкам з Грузіі. Новым дзіцячым музычным хітом публіка назвала песнію "Candy music". Другі радок заняла нідэрландка Рэйчэл Траетс з хітом аб тым, як цудоўна быць падлеткам. Дарэчы, яшчэ ў сярэдзіне галасавання ў Беларусі і Грузіі была аднолькавая колькасць балаў, на адно ачко адставалі Нідэрланды.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|