21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь атрымала права правядзення другіх Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе. Рашэнне прынята па выніках галасавання на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК), якое праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусь атрымала такое права большасцю галасоў. У бліжэйшы час Беларусі будзе неабходна стварыць арганізацыйны камітэт і ў цесным супрацоўніцтве з адпаведнымі камісіямі ЕАК скласці планы па падрыхтоўцы спартыўнай падзеі.
Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі з 12 па 28 чэрвеня 2015 года ў сталіцы Азербайджана. Беларускія атлеты заваявалі 43 медалі: 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя. У медальным заліку зборная Беларусі заняла сёмае месца.