19 мая, Мінск /Віталь Пятровіч - БЕЛТА/. Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску карыстаецца выключнай увагай з боку балельшчыкаў. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі ў "Мінск-Арэне" паведаміў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея
(IIHF) Рэнэ Фазель, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Рэнэ Фазель расказаў, што часцей за ўсё чэмпіянат свету аддаецца для правядзення ў некалькіх гарадах або нават краінах зыходзячы з меркаванняў цікавасці гледачоў. Некалькі папярэдніх пяршынстваў паказалі, што такім чынам лягчэй сабраць гледачоў на трыбуны, хаця былі і праколы. Напрыклад, на мінулагоднім чэмпіянаце свету ў Швецыі і Фінляндыі была адзначана вельмі нізкая наведвальнасць матчаў у Стакгольме. "У Мінску мы бачым проста экстраардынарную сітуацыю. Такога не было ніколі ні ў адным горадзе. Проста вельмі вялікая колькасць балельшчыкаў. Але гэта, хутчэй, выключэнне ў параўнанні з іншым чэмпіянатамі свету", - адзначыў Фазель.
Прэзідэнт федэрацыі асабліва падкрэсліў, што
IIHF у вышэйшай ступені задаволена тым, як праходзіць чэмпіянат свету ў Мінску. "Мы вельмі шчаслівыя, проста ў захапленні. Прызнаюся, што нават не чакалі такой вялікай колькасціі гледачоў, такой запаўняльнасці арэн. Рэкорд наведвальнасці матчаў чэмпіянату свету, безумоўна, будзе пабіты ў Мінску", - упэўнены ён.Паводле яго слоў, адразу некалькі каманд, як і зборная Беларусі, адчуваюць сябе ў Мінску практычна як дома дзякуючы гарачай падтрымцы балельшчыкаў. Гэта, безумоўна, зборная Расіі, зборная Латвіі, каманды Казахстана і Славакіі. "Учора мы наведалі гульню, нак якой прысутнічалі больш як 11,5 тыс. гледачоў. Гэта вялікая колькасць, прытым што гэта была гульня групавога раўнда. Я хачу выказаць словы ўдзячнасці арганізатарам, якія правялі вельмі вялікую работу пры падрыхтоўцы гэтага свята", - сказаў Рэнэ Фазель.
Ён расказаў, што пабываў у гэтым годзе на Алімпійскіх гульнях у Сочы, якія былі справядліва прызнаны аднымі з лепшых, а магчыма, і лепшымі за ўсю гісторыю. "Калі чэмпіянат свету ў Мінску будзе і далей праходзіць у тым жа духу, як ён праходзіць, то, без сумненняў, ён стане лепшым за ўсю гісторыю гэтых спаборніцтваў. Я вельмі задаволены ўсім тут: балельшчыкамі, атмасферай, арэнамі, арганізацыяй - усім", - падвёў вынік Рэнэ Фазель.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|