Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

22 Врс 2015

Місія СНД апублікавала прамежкавую справаздачу

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія СНД па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі апублікавала сёння сваю прамежкавую справаздачу. Тэкст размешчаны на афіцыйным сайце Выканаўчага камітэта СНД, паведамляе БЕЛТА.

У справаздачы, у прыватнасці, адзначана, што своечасовае запрашэнне наглядальнікаў у Беларусь дало магчымасць вырашыць арганізацыйныя пытанні па фарміраванні місіі наглядальнікаў і забяспечыць сістэмны маніторынг.

Справаздача місіі ахоплівае перыяд з 18 жніўня па 22 верасня.

"Місія наглядальнікаў ад Садружнасці адзначае, што ў Рэспубліцы Беларусь створаны ўсе неабходныя прававыя і арганізацыйна-тэхнічныя ўмовы для міжнароднага назірання за выбарамі, што сведчыць аб адкрытасці і празрыстасці выбарчага працэсу", - заявілі наглядальнікі.

У дакуменце таксама сказана, што ў рамках назірання за выбарамі кіраўнік місіі правёў сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

Сяргей Лебедзеў азнаёміўся з работай Дзяржынскай і Лагойскай тэрытарыяльных камісій. Наглядальнікі ад СНД правялі сустрэчы і абмен думкамі аб перадвыбарнай кампаніі з кіраўніцтвам Вярхоўнага суда, Генеральнай пракуратуры, МУС, місіі БДІПЧ АБСЕ.

"Місія ажыццяўляе свае функцыі адкрыта і галосна, яе дзейнасць асвятляецца ў прэсе, у тэле- і радыёперадачах. Штабам місіі выпушчаны інфармацыйныя паведамленні і прэс-рэлізы, дадзены інтэрв'ю прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі", - сказана ў справаздачы.

Акрамя таго, у справаздачы дэкларуецца, што місія выбудоўвае сваю работу "ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права ў галіне арганізацыі і правядзення выбараў, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, не ўмешваючыся ў ход выбарчага працэсу і паважаючы суверэнітэт дзяржавы".

Цяпер ад місіі СНД акрэдытаваны 312 наглядальнікаў, якія прадстаўляюць Азербайджанскую Рэспубліку, Рэспубліку Арменія, Рэспубліку Казахстан, Кыргызскую Рэспубліку, Рэспубліку Малдова, Расійскую Федэрацыю, Рэспубліку Таджыкістан, Туркменістан, Рэспубліку Узбекістан, МПА дзяржаў - удзельніц СНД, Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, Выканаўчы камітэт Садружнасці.

На доўгатэрміновай аснове працуюць 43 наглядальнікі. Пры гэтым фарміраванне місіі прадаўжаецца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі