11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 6,1 тыс. участкаў для галасавання ўтворана ў Беларусі і за межамі краіны па выбарах Прэзідэнта. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.
Так, у Брэсцкай вобласці ўтворана 939 участкаў, Віцебскай - 848, Гомельскай - 1070, Гродзенскай - 692, Мінскай - 1032, Магілёўскай - 782, у горадзе Мінску - 717. У тым ліку ўчасткі будуць працаваць у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, а таксама ў воінскіх часцях.
Для грамадзян Беларусі, якія пражываюць за межамі краіны, утворана 49 участкаў, прыйшоўшы на якія, яны змогуць аддаць свой голас на карысць аднаго з кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Такім чынам, у агульнай колькаcці прагаласаваць можна будзе на 6 тыс.129 участках.
Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 11 кастрычніка 2015 года.