Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

7 Ліп 2017

У Мінску прадстаўлены лагатып Еўрагульняў-2019

У Мінску прадстаўлены лагатып Еўрагульняў-2019

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску прадстаўлены лагатып ІІ Еўрапейскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ідэяй да стварэння лагатыпа стаў лозунг "Ідзі за марай". Пра мару расказвае наша нацыянальная легенда - пра цудоўную кветку папараці, якая цвіце ў летнюю ноч на Івана Купала. І ў таго, хто здолее яе знайсці, здзейсняцца ўсе жаданні і мары. Так і атлеты з усіх куткоў Еўропы збяруцца ў Мінску ў чэрвені 2019 года, ідучы за сваёй марай, каб здабыць каштоўную ўзнагароду.

Афіцыйным дэвізам ІІ Еўрагульняў будзе выказванне Bright Year, Bright You ("Яркі год, яркі ты"). Таксама будзе руская варыяцыя лозунга - "Время ярких побед" і беларуская - "Час яскравых перамог".

Беларусь атрымала права правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое ў кастрычніку 2016 года адбылося ў Мінску. І Еўрапейскія гульні прайшлі ў чэрвені 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку, на якіх беларускія атлеты заваявалі 43 узнагароды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі