Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

8 Стд 2017

Прадстаўнік ЕАК: Спартыўныя аб'екты Мінска гатовы прыняць Еўрагульні-2019

Прадстаўнік ЕАК: Спартыўныя аб'екты Мінска гатовы прыняць Еўрагульні-2019

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартыўныя аб'екты Мінска гатовы прыняць II Еўрапейскія гульні 2019 года. Аб гэтым паведаміў 8 студзеня спартыўны дырэктар Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Пірс О`Калаган, які наведаў беларускую сталіцу з інспекцыйным трохдзённым візітам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пірc О`Калаган мае багаты вопыт правядзення маштабных спартыўных мерапрыемстваў. Напрыклад, ён выступіў таксама спартыўным дырэктарам I Еўрапейскіх гульняў у Баку.

"Візіт у Мінск гістарычны. Паколькі гэта інспекцыя дае старт падрыхтоўцы да Еўрагульняў-2019. За тры дні знаходжання ўдалося паглядзець усе спартыўныя комплексы, якія будуць задзейнічаны пры правядзенні спаборніцтваў: вяслярны канал у Заслаўі, "Мінск-Арэну", Палац спорту, стралковы цір імя Цімашэнкі, "Чыжоўка-Арэну". Магу з усёй адказнасцю заявіць, што спартыўныя аб'екты Мінска на 100 працэнтаў гатовы прыняць II летнія Еўрапейскія гульні", - расказаў Пірс О`Калаган.

Генеральны сакратар НАК Беларусі Анатоль Котаў падкрэсліў, што пры падрыхтоўцы да Еўрагульняў-2019 будзе таксама ўлічаны станоўчы вопыт правядзення ў 2014 годзе ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі. Акрамя спартыўных аб'ектаў, Пірс О`Калаган наведаў некалькі атэляў Мінска, студэнцкую вёску па праспекце Дзяржынскага і даў высокую ацэнку іх гатоўнасці прыняць будучых удзельнікаў спаборніцтваў.

"У ходзе візіту ўдалося пабываць у некалькіх атэлях высокай катэгорыі. Гэтыя аб'екты адпавядаюць усім патрабаванням па прыёме VIP-гасцей, якіх у 2019 годзе ў Мінску будзе шмат. Спадабалася і студэнцкая вёска, дзе ёсць усе ўмовы для пражывання і адпачынку ўдзельнікаў спаборніцтваў", - адзначыў Пірс О`Калаган.

Права правядзення другіх Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе Беларусь атрымала на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК), якое ў кастрычніку 2016-га адбылося ў Мінску. Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі з 12 па 28 чэрвеня 2015 года ў сталіцы Азербайджана. Беларускія атлеты заваявалі на гэтым спартыўным форуме 43 медалі: 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя. У медальным заліку зборная Беларусі заняла 7-е месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі