Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

21 Кст 2016

Качыянчыч: Правядзенне другіх Еўрапейскіх гульняў у Мінску дасць магчымасць з'яднаць атлетаў Старога Свету

Качыянчыч: Правядзенне другіх Еўрапейскіх гульняў у Мінску дасць магчымасць з'яднаць атлетаў Старога Свету

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне другіх Еўрапейскіх гульняў у Мінску ў 2019 годзе дасць магчымасць з'яднаць атлетаў Старога Свету. Аб гэтым расказаў 21 кастрычніка ў час 45-га пасяджэння Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў выконваючы абавязкі прэзідэнта ЕАК Янез Качыянчыч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнены, што Беларусь можа арганізаваць Еўрапейскія гульні на належным узроўні, яны паслужаць добрай падрыхтоўкай да летняй Алімпіяды ў Токіа і дадуць магчымасць з'яднасць дух еўрапейскіх спартсменаў", - адзначыў Янез Качыянчыч.

Кіраўнік ЕАК, выступаючы перад дэлегатамі Генасамблеі, падкрэсліў, што першыя Еўрапейскія гульні ў 2015 годзе былі паспяховымі з пункту гледжання правядзення і спартыўных рэзультатаў. Галоўнай задачай у сусветным спорце і алімпійскім руху Янез Качыянчыч бачыць барацьбу з допінгам. "Хацелася б, каб Еўрапейскія алімпійскія камітэты падтрымалі прынцып Міжнароднага алімпійскага камітэта нулявой цярпімасці да прымянення забароненых прэпаратаў. Усе разам мы павінны знайсці спосаб абараніць чысты спорт. На мой погляд, Еўропа павінна паказаць прыклад таго, як неабходна змагацца з допінгам у спорце", - расказаў ён.

Янез Качыянчыч таксама лічыць, што Патрык Хікі (у 2006 годзе заняў пасаду прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. - Заўвага БЕЛТА) заслугоўвае лепшай долі, і яго неабходна вызваліць з-пад дамашняга арышту ў Бразіліі, дзе ён знаходзіцца ў сувязі з абвінавачваннямі ў спекуляцыі білетамі на спаборніцтвах у Рыа-дэ-Жанэйра.

Перад адкрыццём работы Генасамблеі быў прадстаўлены новы лагатып ЕАК, у сувязі з чым Янез Качыянчыч адзначыў, што еўрапейскія НАК павінны быць больш з'яднанымі. "Калі не ўгледжвацца ў дэталі, а паглядзець на лагатып у цэлым, можна ўбачыць сапраўдны брыльянт. Калі мы ў ЕАК будзем з'яднаныя і прадоўжым адстойваць аднолькавыя пазіцыі ў развіцці сусветнага спорту, то зможам зрабіць алімпійскі рух яшчэ больш папулярным", - падкрэсліў ён.

Еўрапейскія алімпійскія камітэты цяпер аб'ядноўваюць 50 НАК. Штаб-кватэра размешчана ў Рыме. Міжнародная арганізацыя заснавана ў 1975 годзе. Асноўная задача ЕАК - кіраванне алімпійскім рухам і развіццё алімпізму ў Еўропе ў адпаведнасці з Алімпійскай хартыяй. ЕАК забяспечвае рэгулярнае правядзенне Еўрапейскіх юнацкіх алімпійскіх фестываляў, а таксама з 2015 года і Еўрапейскіх гульняў.

Вышэйшым органам кіравання ЕАК з'яўляецца Генеральная асамблея, выканаўчым - Выканаўчы камітэт ЕАК, які выбіраецца на чатыры гады. Беларусь прадстаўлена ў ЕАК саветнікам НАК Георгіем Катуліным, які з'яўляецца старшынёй камісіі па Алімпійскіх гульнях.

НАК Беларусі актыўна ўдзельнічае ва ўсіх асноўных міжнародных мерапрыемствах Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. У 2011 годзе ў Мінску прайшло пасяджэнне Выканкама ЕАК з удзелам прэзідэнта НАК Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

За апошнія гады сумесна з ЕАК праведзены Еўрапейскі семінар спартыўнай прэсы, біятлонны фестываль "Гонка легенд".

Дзякуючы актыўнай міжнароднай дзейнасці НАК Беларусі атрымаў права правядзення ў Мінску 45-га пасяджэння Генеральнай асамблеі ЕАК і летняга Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ў 2019 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі