Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня падпісаў Указ № 253 "Аб Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку".
У адпаведнасці з дакументам, у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці ствараецца асаблівая эканамічная зона - Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк на плошчы 8 тыс. 48 га са спецыяльным прававым рэжымам, тэрмін дзеяння якога 50 гадоў.
Парк будзе якасна новым для краіны тэрытарыяльным утварэннем з інфраструктурай, неабходнай для эфектыўнага вядзення бізнесу. Прыярытэтныя напрамкі, намечаныя для развіцця ў парку, - электроніка, біямедыцына, тонкая хімія і машынабудаванне.
Устаноўлена, што вышэйшым органам кіравання індустрыяльнага парку з'яўляецца міжурадавы каардынацыйны савет, а кіраванне яго дзейнасцю ажыццяўляе адміністрацыя індустрыяльнага парку, якая з'яўляецца дзяржаўнай установай, падпарадкаванай Ураду.
Адміністрацыя парку ствараецца Саветам Міністраў і дзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўствам і ў рамках кампетэнцыі. Яна будзе праводзіць дзяржаўную рэгістрацыю і ліквідацыю суб'ектаў гаспадарання, а таксама юрыдычных асоб у якасці рэзідэнтаў парку ў парадку, устаноўленым Урадам; забяспечваць ажыццяўленне па зваротах юрыдычных асоб, зарэгістраваных на тэрыторыі гэтага парку, адміністрацыйных працэдур, прадугледжаных заканадаўствам; забіраць і прадастаўляць у карыстанне, арэнду і прыватную ўласнасць сумеснай беларуска-кітайскай кампаніі па развіццю індустрыяльнага парку зямельныя ўчасткі ў яго межах.
Таксама ствараецца сумесная беларуска-кітайская кампанія па развіццю індустрыяльнага парку. Яна забяспечыць праектаванне і будаўніцтва аб'ектаў, прадугледжаных генеральным планам індустрыяльнага парку, прыцягненне інвестараў, кіраванне аб'ектамі парку і развіццё яго інфраструктуры. Долі беларускага і кітайскага бакоў у яе статутным фондзе намечана размеркаваць у прапорцыях 40% і 60% адпаведна, што не прывядзе да страты кіруемасці ад беларускага боку, паколькі асноўныя рашэнні будуць прымацца саветам дырэктараў, у якім у беларускага боку існуе блакіруючы голас.
Статутны фонд кампаніі фарміруецца за кошт грашовых укладаў у замежнай валюце, унесеных заснавальнікамі.
Даходы фізічных асоб у выглядзе аплаты працы, атрыманыя па працоўных дагаворах ад сумеснай кампаніі і (або) рэзідэнтаў індустрыяльнага парку да 1 студзеня 2027 года, будуць абкладацца падаходным падаткам з фізічных асоб у памеры 9%.
Для павышэння інвестыцыйнай прывабнасці індустрыяльнага парку Указам устаноўлены ўмовы дзейнасці стратэгічных інвестараў, якія ўключаюць прэферэнцыйныя рэжымы свабодных эканамічных зон, Парку высокіх тэхналогій, малых і сярэдніх гарадоў. Створаны найбольш спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў.
Ва Указе таксама вызначана, што зямельныя ўчасткі для патрэб будаўніцтва індустрыяльнага парку не прадастаўляюцца з зямель населеных пунктаў, садоўніцкіх таварыстваў, дачных кааператываў.
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|