Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Жнв 2023

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў І паўгоддзі вырас на 15 працэнтаў да $46 млрд

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў І паўгоддзі вырас на 15 працэнтаў да $46 млрд
Фота з архiва

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першым паўгоддзі 2023 года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі вырас на 15 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў больш як $46 млрд. Сальда знешняга гандлю склалася дадатным у памеры $167,3 млн. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Дадатныя тэндэнцыі назіраліся ў знешнім гандлі таварамі. Іх экспарт вырас у чэрвені 2023 года адносна папярэдняга месяца на 5,4 працэнта і склаў $3,3 млрд. У той жа час імпарт тавараў ($3,4 млрд) павялічыўся на 3,2 працэнта. Як вынік, адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі скарацілася з $237 млн у маі 2023 года да $177 млн у чэрвені. У цэлым за першае паўгоддзе 2023 года сальда гандлю таварамі склалася адмоўным у памеры $1,2 млрд.

Асноўны ўклад у фарміраванне прафіцыту ў знешнім гандлі па-ранейшаму ўносіла значнае дадатнае сальда знешняга гандлю паслугамі. У студзені - чэрвені 2023 года яно склалася ў памеры $1,4 млрд. Пры гэтым экспарт паслуг склаў $4,2 млрд, імпарт - $2,8 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі