Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Ліп 2023

Крутой аб тавараабароце з РФ: адзін рэгіён Расіі замянае цэлыя краіны

Крутой аб тавараабароце з РФ: адзін рэгіён Расіі замянае цэлыя краіны
Дзмітрый Крутой. Скрыншот відэа "Беларусь 1"

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін рэгіён Расіі замяняе цэлыя краіны. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, паведамляе БЕЛТА.

Беларусь і Расія прадаўжаюць вектар на цесную рэгіянальную інтэграцыю, і гэта чарговы раз пацвердзіў Х Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. "Па вялікім рахунку, на сённяшні дзень грэх на нешта скардзіцца: з 80 рэгіёнаў, з якімі ў нас ёсць адносіны і з якімі мы падпісалі шэраг пагадненняў, па 75 рэгіёнах у нас станоўчыя тэмпы росту і тавараабароту, і інвестыцый. Гэта гістарычныя лічбы, у нас ніколі такога не было", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Разам з тым, паводле яго слоў, у невялікіх рэгіёнах Расіі - наш асноўны рэзерв. "Мы сустракаліся з Рэспублікай Марый Эл, дзе я, на мой сорам, яшчэ не быў. Але ў нас за 5 месяцаў тавараабарот ужо вышэйшы за ўзровень мінулага года і шмат цікавых тэм. Заходнія кампаніі пайшлі са сферы племянной жывёлагадоўлі, насенняводства, селекцыі. З Марый Эл нашы інстытуты Акадэміі навук, Мінсельгасхарчы працуюць актыўна. Гэта ўнікальныя тэмы, якія нараджаюцца з такіх жывых стасункаў. У малых рэгіёнах мы можам знайсці асноўны рэзерв", - адзначыў пасол.

"У нас з 48 рэгіёнамі з 80 тавараабарот перавысіў $100 млн. Беларусь з 49 краінамі мае такі тавараабарот. Гэта значыць фактычна адзін рэгіён Расіі замяняе цэлыя краіны. Вядома, мы павінны ўдзяляць гэтаму прыярытэтную ўвагу. І замацаваныя службовыя асобы павінны быць больш актыўныя. СOVID-19 скончыўся, ніякіх відэаканферэнцый - толькі асабістыя кантакты, асабістыя стасункі, асабістыя паездкі альбо да нас у Беларусь, альбо ў гэтыя рэгіёны. Па-іншаму нічога не працуе", - падкрэсліў Дзмітрый Крутой.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі