Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Снж 2021

Башкортастан хоча пашырыць зборку беларускіх трактароў і зацікавіўся беспілотнікамі

Башкортастан хоча пашырыць зборку беларускіх трактароў і зацікавіўся беспілотнікамі
Гусенічны трактар. Фота прэс-службы ААТ "МТЗ"

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Башкортастан хоча пашырыць зборку беларускіх трактароў у сябе ў рэспубліцы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік Башкортастана Радзій Хабіраў пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Башкортастане беларускія колавыя трактары збіраюць на прадпрыемстве "Башсельгастэхніка". Але ў рэспубліцы цяпер маюць вострую патрэбу ў гусенічных трактарах.

"У нас сем мільёнаў гектараў ворных зямель - гэта вялікія аб'ёмы. І нам патрэбны гусенічныя трактары - не дзясяткі, а сотні. Таму мы з нашымі калегамі з Міністэрства прамысловасці Беларусі будзем прапрацоўваць пытанне аб магчымай зборцы гусенічных трактароў на базе нашай рэспублікі. Гэта цікава і беларускім прадпрыемствам, і нам", - адзначыў Радзій Хабіраў.

Кіраўнік Башкортастана таксама згадаў высокія кампетэнцыі канструктарскага бюро "Беспілотныя верталёты". Ён расказаў, што ў рэспубліцы на Кумертаўскім верталётным заводзе хутка пачнуць вырабляць невялікі беспілотны верталёт БАС-200. Паводле яго слоў, гэты напрамак можа стаць яшчэ адным агульным інтарэсам у супрацоўніцтве Беларусі і Башкортастана. "Мы ў сябе ў рэспубліцы стварылі кластар беспілотнай авіяцыі, ён толькі ў пачатковай стадыі развіцця. Мяркую, з улікам кампетэнцый Беларусі ў нас можа атрымацца", - сказаў Радзій Хабіраў.

У Башкортастане таксама зацікавіліся беларускім вопытам вытворчасці трамваяў. Якія перспектывы кааперацыі ў гэтым напрамку, спецыялістам яшчэ трэба будзе вывучыць.

У час візіту дэлегацыі Башкортастана ў Мінску пройдзе пасяджэнне рабочай групы па двухбаковым супрацоўніцтве. На ім расійскія госці прэзентуюць свой інвестыцыйны і эканамічны патэнцыял і правядуць перагаворы з беларускімі прадпрыемствамі.

Як паведамлялася, у час сустрэчы з кіраўніком Башкортастана Аляксандр Лукашэнка заявіў аб магчымасці для хутчэйшага аднаўлення дакрызіснага тавараабароту з Башкортастанам: у лепшыя гады ён складаў $700 млн. У перспектыве, перакананы Прэзідэнт, бакам пад сілу павялічыць гэты паказчык да $1 млрд.

Паводле яго даных, за 9 месяцаў 2021 года тавараабарот склаў $280 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года скараціўся на 16 працэнтаў. "Візіт такой прадстаўнічай дэлегацыі ў гэты няпросты час для нас з'яўляецца знамянальным. Наша галоўная задача відавочная і цалкам вырашальная - як мага хутчэй аднавіць дакрызісны гандлёвы абарот, тыя паказчыкі, якія мы мелі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі