Самы вялікі кар'ерны самазвал у свеце БЕЛАЗ-75710
У верасні 2013 года БЕЛАЗ прэзентаваў навінку - кар'ерны самазвал, здольны перавозіць грузы вагой 450 тон. Гэта стала вялікай падзеяй не толькі для прадпрыемства, але і ў цэлым сусветнага машынабудавання. У студзені 2014-га кампанія атрымала адразу два сертыфікаты ад Guinness World Records. Беларускі кар'ерны самазвал трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса як самы вялікі грузавы транспартны сродак (грузападымальнасць - амаль мільён фунтаў або 450 метрычных тон) і як самы вялікі кузаў для перавозкі грузаў (больш за 650 кубаметраў).