Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

"Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах"

4
Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль не аднойчы стаў цэнтрам прыцягнення шматлікіх гасцей і прыхільнікаў эпохі баляў, летуценных і рамантычных паненак у пышных сукенках з крыналінам, галантных і абаяльных кавалераў. У дзіўным па сваёй прыгажосці месцы ўжо другі год запар праходзіць рэгіянальнае свята "Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах" з класічнымі танцамі і музыкай, гала-канцэртам з удзелам салістаў Вялікага тэатра, выставамі, майстар-класамі, інтэрактыўнымі зонамі і экспазіцыямі пад адкрытым небам.