Аналітычны праект БЕЛТА і БІСД "Экспертнае асяроддзе"
Вядучае інфармацыйнае агенцтва Беларусі БЕЛТА і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) у снежні 2019 г. запусцілі сумесны аналітычны праект "Экспертнае асяроддзе". Старт быў дадзены з самай актуальнай тэмы палітычнага сезона-2019 – "Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады". Удзельнікі круглага стала, сярод якіх прадстаўнікі БІСД, дзеючыя і выбраныя дэпутаты, спецыялісты ў галіне права, прадставілі нетрывіяльны погляд на работу парламента.