Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў "нармандскай чацвёркі" ў Мінску (2015 г.)

10
Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў
Сустрэча кіраўнікоў Украіны, Расіі, Германіі і Францыі адбылася ў ноч з 11 на 12 лютага 2015 г. у Мінску. У Палацы Незалежнасці першыя поўнафарматныя перагаворы "нармандскай чацвёркі" па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне прайшлі з удзелам канцлера Германіі Ангелы Меркель, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Сустрэча доўжылася больш як 18 гадзін, па выніках быў падпісаны комплекс мер па выкананні Мінскіх пагадненняў, які складаецца з 13 пунктаў. Па выніках перагавораў Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Я вельмі задаволены, што Беларусь выканала сваю функцыю, сваю ролю. Але галоўныя дзеючыя асобы, вядома, былі кіраўнікі дзяржаў".