Пад'ёмнікі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў мінскім метро
Для забеспячэння безбар'ернага асяроддзя на старых станцыях мінскага метро выкарыстоўваюцца гусенічныя пад'ёмнікі, якія дапамагаюць інвалідам-калясачнікам трапіць на платформу, а таксама падняцца на паверхню. Каб скарыстацца такім устройствам, дастаткова пазваніць па тэлефонах, пазначаных на інфармацыйных таблічках, размешчаных каля ўвахода ў метро. Супрацоўнік метрапалітэна акажа ўсю неабходную дапамогу.
Новыя станцыі (адкрытыя пасля 2001 г.) абсталяваны ліфтамі або спецыяльнымі пандусамі.