Пераможніцы турніра па веславанні ў байдарцы-чацвёрцы
Беларускі жаночы квартэт у складзе Маргарыты Махнёвай, Надзеі Папок, Вольгі Худзенка і Марыны Літвінчук заваяваў сярэбраны медаль у байдарцы-чацвёрцы на II Еўрапейскіх гульнях. Апярэдзіць беларусак на дыстанцыі 500 м удалося толькі венгеркам Ганне Караш, Дануце Козак, Тамары Чыпес і Эрыцы Мядвецкі - 1 мін. 41,526 сек. Беларускія спартсменкі саступілі саперніцам на фінішы больш за адну дзясятую секунды - 1 мін. 41,654 сек. Трэцімі сталі польскія вясляркі - 1 мін. 42,851 сек.