Імя Уладзіміра Мулявіна і ансамбля "Песняры" ўвекавечана на Алеі зорак у Віцебску, ліпень 2010 г.
Лаўрэатам спецыяльнай узнагароды "Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення" ў 2010 годзе стаў легендарны беларускі ансамбль "Песняры", мастацкім кіраўніком якога многія дзесяцігоддзі быў Уладзімір Мулявін – кампазітар, спявак, аранжыроўшчык, выдатны дзеяч беларускага мастацтва, народны артыст СССР. На цырымоніі адкрыцця валошкі на Алеі зорак у Віцебску сабраліся музыканты ансамбля, сябры і калегі Уладзіміра Мулявіна, шматлікія паклоннікі.