Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Мазырскі замак

9
Мазырскі замак
Стылізаваны гістарычны цэнтр "Мазырскі замак" быў адкрыты ў 2005 годзе да 850-годдзя горада. На жаль, аўтэнтычныя пабудовы на Замкавай гары старога Мазыра скрозь стагоддзі не ацалелі, але займальны музей пад адкрытым небам, які аб'яднаў прыродны ландшафт і адноўленыя архітэктурныя збудаванні, раскажа пра багатую гісторыю краю. У трох вежах драўлянага замка размясціліся экспазіцыі "Збройная", "Паляўнічая" і "Адміністрацыйная". У святочныя і выхадныя дні комплекс прапануе гасцям знаёмства са спадчынай, народнымі промысламі і рамёствамі, традыцыямі Мазыршчыны.