Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Дуб-патрыярх у Белавежскай пушчы

9
Дуб-патрыярх у Белавежскай пушчы
Дрэву больш за 550 гадоў. Пры даволі "сціплай" вышыні 31 м дуб мае двухмятровы дыяметр ствала! Цікава, што ў белавежскіх нетрах сустракаюцца і больш значныя волаты, але ўсе яны растуць у цяжкадаступных месцах. Гэты ж волат знаходзіцца недалёка ад турыстычнай сцежкі. У "Дуба-патрыярха" ёсць дупло – хутчэй за ўсё, менавіта яно выратавала яго ад высечкі ў перыяд Першай сусветнай вайны, аднак стары след ад пілы да гэтага часу прыметны.