SPA-цэнтр санаторыя "Прыазёрны"
У паветры араматы эфірнага масла, гараць свечкі, гучыць музыка для рэлаксацыі. У SPA-студыях майстры прапануюць да 10 відаў масажу (стоўн, тайскі, мядовы), ванны з марскімі водарасцямі і эфірнымі масламі, гразевыя аплікацыі, абгортванні, аздараўленчыя працэдуры ў інфрачырвонай і крыясаўне.