Скульптурная кампазіцыя "Клоўн" у Віцебску
Вясёлага вулічнага клоўна з гармонікам і верным пудзелем падарыў Віцебску пастаянны ўдзельнік фестывалю "Славянскі базар" - заслужаны артыст Расіі, вядомы цыркавы акрабат і рэжысёр Мікалай Чаўнакоў. Задуму знакамітага цыркача ўвасобіў віцебскі скульптар Іван Казак.