Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Ліс 2024

Сацапытанне: ураду давяраюць больш за 67 працэнтаў беларусаў

Сацапытанне: ураду давяраюць больш за 67 працэнтаў беларусаў
Фота з архiва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ураду давяраюць больш за 67 працэнтаў беларусаў. Такія даныя сацыялагічнага даследавання карэспандэнту БЕЛТА прывёў дырэктар аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка.

Сацыялагічнае даследаванне "Фактары ўстойлівага развіцця" праведзена аналітычным цэнтрам ЕсооМ з 1 па 21 кастрычніка 2024 года. Выбарка - 1580 рэспандэнтаў, рэпрэзентатыўная па палавой прыкмеце, узросце, узроўні адукацыі, тыпе населенага пункта і рэгіёне пражывання рэспандэнтаў. Статыстычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,5 працэнта.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне "У якой ступені вы давяраеце ўраду?". У выніку "давяраю" адказалі 67,5 працэнта апытаных, "не давяраю" - 18,1 працэнта, "не магу адказаць" - 14,4 працэнта рэспандэнтаў.

"Лічба 67,5 працэнта сведчыць аб высокай ступені даверу ўраду, - сказаў Сяргей Мусіенка. - Я хацеў бы адзначыць у сувязі з гэтым тых, хто не змаглі адказаць. Проста наш урад робіць сваю работу якасна і эфектыўна ў рэжыме санкцый, якія ўведзены супраць нас. І пры гэтым не вельмі афішуе сваю дзейнасць. Мне здаецца, што вось гэты адказ "не магу адказаць" з гэтай катэгорыі. Але ўрад, на мой погляд, такім і павінен быць: эфектыўным, дакладным і не ў піяр-плоскасці працаваць, а ў канкрэтным эканамічным складніку і іншых. На мой погляд, гэтыя лічбы адлюстроўваюць гэту рэчаіснасць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі