Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Жнв 2023

У "Вялікім камені" створаць цэнтр па распаўсюджванні кітайскай традыцыйнай і інавацыйнай медыцыны

У
Фота з архiва

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У "Вялікім камені" створаць цэнтр па распаўсюджванні кітайскай традыцыйнай і інавацыйнай медыцыны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе індустрыяльнага парка.

У рамках сустрэчы з губернатарам правінцыі Ганьсу паміж Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і Упраўленнем традыцыйнай кітайскай медыцыны правінцыі Ганьсу падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў сферы традыцыйнай кітайскай медыцыны. Дакументам прадугледжана ў тым ліку стварэнне цэнтра па распаўсюджванні кітайскай традыцыйнай і інавацыйнай медыцыны ў індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі