Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Врс 2024

Старшыня ДМК расказаў, як змянілася работа мытні пасля закрыцця пунктаў пропуску на граніцы з ЕС

Старшыня ДМК расказаў, як змянілася работа мытні пасля закрыцця пунктаў пропуску на граніцы з ЕС

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская мытня стала больш мабільнай і больш даступнай для айчыннага бізнесу. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі ў час даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння на беларускай граніцы функцыянуе толькі 5 аўтадарожных пунктаў пропуску з 26: па два на польскім і літоўскім напрамках і адзін - на латвійскім. Ды і ў пунктах пропуску, якія засталіся, мытнікі краін ЕС наўмысна стрымліваюць грузапатокі.

Паводле слоў Уладзіміра Арлоўскага, закрыццё пунктаў пропуску і наўмысная перашкода сумежнымі краінамі руху беларускіх грузаў, вядома, памяняла сітуацыю на мытні.

"Мы ў сувязі з гэтым мяняем свае тэхналогіі і падыходы. Самае галоўнае - максімальная падтрымка нашых прадпрыемстваў, дапамагаем мяняць лагістыку на Усход. Лагістыка стала больш складаная, шматступеньчатая. Мы перабудоўваем свае тэхналогіі, каб мы маглі афармляць грузы з любога мытнага пункта, дзе ёсць свабодны мытнік. Гэтыя тэхналогіі мы прымяняем пастаянна. Прычым, калі ёсць неабходнасць афармлення ў начны час, у нас ёсць кругласутачныя пункты, якія афармляюць любы груз. Мытня стала больш мабільнай і больш даступнай для нашага бізнесу", - падкрэсліў старшыня ДМК.

У час размовы з журналістамі Уладзімір Арлоўскі адзначыў, што ў гэтым годзе грузапаток на ўсходнім напрамку павялічыўся ў чатыры разы. Зыходзячы з гэтай тэндэнцыі, мытнікі перабудавалі сваю работу і цяпер забяспечваюць аператыўнае афармленне грузаў з любой кропкі.

"Бізнес перабудаваўся на ўсходні напрамак - і экспарт, і імпарт. Проста адбылося замяшчэнне рынкаў збыту, вытворцаў абсталявання, сыравіны і камплектуючых, якія патрэбны нашым прадпрыемствам: яны імпартуюцца з дружалюбных краін. Таму і лагістыка перабудавалася, і мы перабудоўваемся ў сувязі з гэтым. Такая работа дапамагае напаўняць бюджэт у поўным аб'ёме", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі