Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Ліс 2023

Мінпрам Беларусі прыме ўдзел у міжнародным форуме "Расійскі прамысловец"

Мінпрам Беларусі прыме ўдзел у міжнародным форуме
Фота з архiва

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прамысловасці прыме ўдзел у 27-м міжнародным форуме-выстаўцы "Расійскі прамысловец". Мерапрыемства адбудзецца 28-30 лістапада ў Санкт-Пецярбургу на тэрыторыі КВЦ "Экспафорум", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.

Калектыўная экспазіцыя Мінпрама аб'яднае каля 15 прадпрыемстваў і арганізацый рэспублікі, якія прадставяць актуальныя ўзоры прадукцыі. Удзельнікі выстаўкі таксама прымуць удзел у мерапрыемствах дзелавой праграмы, наведаюць прамысловыя прадпрыемствы. Акрамя таго, у час работы форуму плануецца падпісанне шэрага дзелавых дакументаў, у тым ліку пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ААТ "Інстытут Беларгстанкінпрам" і асацыяцыяй станкабудаўнічага кластара "ПензаСтанкаМаш".

Акрамя таго, дэлегацыя Мінпрама прыме ўдзел у круглым стале бізнес-форуму "Расія - Беларусь". У рамках бізнес-дыялогу "Расія - Беларусь як ядро інтэграцыі прамысловых працэсаў на постсавецкай прасторы" прадстаўнікі бізнесу і ўлады дзвюх краін абмяркуюць пытанні далейшай адаптацыі і інтэграцыі, у тым ліку адзінай прамысловай палітыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі