Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Май 2024

Лукашэнка прапануе стварыць з Магаданскай вобласцю ювелірную СВ

Лукашэнка прапануе стварыць з Магаданскай вобласцю ювелірную СВ
Фота з архiва

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе стварыць з Магаданскай вобласцю сумесную вытворчасць у ювелірнай сферы. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з губернатарам гэтага рэгіёна Расійскай Федэрацыі Сяргеем Носавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі дакладна выбудавана заканадаўства ў сферы прабірнага нагляду, абароту каштоўнасцей. Мы яшчэ з савецкіх часоў захавалі ювелірны завод "Крышталь" у Гомелі. Прадпрыемства мае шматгадовы вопыт работы з каштоўнымі металамі і камянямі. Выпускаецца шырокая гама прадукцыі, у тым ліку ювелірнай, з выкарыстаннем брыльянтаў беларускай агранкі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён прапанаваў прапрацаваць варыянты стварэння на базе гэтага прадпрыемства сумеснай вытворчасці на магаданскай сыравіне.

Сяргей Носаў расказаў, што ў ходзе візіту ў Беларусь мае намер наведаць завод "Крышталь". Ён расказаў, што ў Магаданскай вобласці ёсць кампаніі, дзе прадстаўлены поўны цыкл - ад геолагаразведкі, здабычы золата да выпуску ювелірных вырабаў. У тым ліку ёсць і прыродныя самародкі, якія выкарыстоўваюцца пры вырабе ювелірных упрыгажэнняў. "Супрацоўніцтва можа быць цікава ў тым ліку для нашых вытворцаў", - растлумачыў кіраўнік рэгіёна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі