Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Сак 2023

Лукашэнка: беларуская эканоміка - галоўная мішэнь Захаду

Лукашэнка: беларуская эканоміка - галоўная мішэнь Захаду
Фота з архiва

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская эканоміка - галоўная мішэнь Захаду. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адной з умоў суверэнітэту і незалежнасці Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў эканоміку. "Можна было прасцей сказаць. Я шмат чаго гаварыў аб гэтым апошнім часам і ставіў задачы. Можна канцэнтравана выказацца: дайце мне эканоміку, усё астатняе я зраблю без вас, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Вось ужо тры дзесяцігоддзі фундаментам нашай дзяржаўнай палітыкі з'яўляецца сацыяльна арыентаваная эканоміка. Гэта палітыка паспяховая, і народ яе падтрымлівае. Па ўсіх паказчыках, якія характарызуюць сацыяльную роўнасць, Беларусь адносіцца да найбольш паспяховых краін. Мы стварылі дзяржаву без алігархаў, мы не дапусцілі канцэнтрацыі капіталу і ўласнасці ў адных руках, усе нацыянальныя багацці належаць народу. Таму менавіта эканоміка, якая забяспечвае сацыяльную абароненасць грамадзян, з'яўляецца галоўнай мішэнню Захаду".

Беларускі лідар падкрэсліў, што пытанне не ў розніцы менталітэтаў і не ў адрозненнях палітычных сістэм Захаду і Усходу. "Усё значна прасцей і прымітыўней. Вы ведаеце: ні суверэнная Беларусь, ні суверэнная Расія з моцнай эканомікай нікому не патрэбны. Валоданне вялізнымі, перш за ўсё прыроднымі, рэсурсамі разам з высокім узроўнем прамысловай вытворчасці і сур'ёзнымі навуковымі кампетэнцыямі - прычына імкнення ўстараніць нас як канкурэнтаў. Менавіта канкурэнтаў. Але сёння абсалютна я перакананы, не атрымаецца. Мы выстаім", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі