Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Стд 2023

Дакладнае земляробства і беспілотнікі. Якія навінкі будуць у сельскай гаспадарцы Беларусі

Дакладнае земляробства і беспілотнікі. Якія навінкі будуць у сельскай гаспадарцы Беларусі
Фота з архiва

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на працягу двух гадоў будзе створана інфармацыйная платформа сістэмы дакладнага земляробства. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Станіслаў Карповіч.

Як растлумачыў спецыяліст, сістэма дакладнага земляробства дасць магчымасць сфарміраваць неабходны ўраджай з зададзеным сабекоштам.

"Напрыклад, калі мы атрымліваем ураджайнасць 30 ц/га, а трэба 100 ц/га, значыць, на жаданую колькасць неабходна разлічыць і закласці пэўны аб'ём хімікатаў, угнаенняў і іншых сродкаў вытворчасці. З гэтай мэтай на працягу двух гадоў у Беларусі будзе створана інфармацыйная платформа, на якой будуць грунтавацца ўсе элементы сістэмы дакладнага земляробства. Платформа ўяўляе сабой воблачную тэхналогію, на якой будзе размешчана ўся інфармацыя аб межах палёў, урадлівасці кожнага ўчастка і іншых асаблівасцях. Гэта трэба для таго, каб пры фарміраванні тэхнічных заданняў на той ці іншы ўчастак поля быў распрацаваны правільны алгарытм дзеянняў", - расказаў Станіслаў Карповіч.

Гаворачы аб прымяненні беспілотных лятальных апаратаў у сельскай гаспадарцы, спецыяліст падкрэсліў, што як элементы тэхналогій яны таксама прымяняюцца.

"Такія перадавыя тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы выкарыстоўваюцца, але яны маюць абмежаванае прымяненне і не такія шырокія магчымасці. Напрыклад, у "Белаграсэрвісе" створана невялікая брыгада, якая якраз займаецца малааб'ёмным апырскваннем пасеваў па новай методыцы з выкарыстаннем тэхналогій земляробства і авіяцыйных распрацовак. Таму ў гэтым напрамку вядзецца даволі актыўная работа", - рэзюмаваў начальнік галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Мінсельгасхарча.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі