Мемарыяльны комплекс, прысвечаны аперацыі "Баграціён"
Першым аб'ектам комплексу стаў 7-метровы мемарыял-барэльеф, у яго цэнтры - фігуры чатырох палкаводцаў, якія забяспечылі поспех аперацыі: Канстанціна Ракасоўскага, Георгія Жукава, Паўла Батава і Міхаіла Панова. Злева і справа ад іх - чырвонаармейцы і партызаны, якія ідуць у атаку, а ўверх накіраваны дзве стралы з баявых карт з назвамі вызваленых гарадоў - сімвал асноўных напрамкаў удару па арміях ворага. Каля падножжа помніка - бронзавая імітацыя гацей-перапраў, па якіх паблізу Раковіч была праведзена транспарціроўка баявой тэхнікі праз топкае балота Брыдскі Мох.