Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Лют 2015

Сафі Шардон: Генеральная асамблея МЭК у Мінску пройдзе на высокім узроўні

Сафі Шардон: Генеральная асамблея МЭК у Мінску пройдзе на высокім узроўні

6 лютага, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Генеральная асамблея Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (МЭК) у Мінску пройдзе паспяхова і на высокім узроўні. Упэўненасць у гэтым выказала 5 лютага журналістам каардынатар цэнтральнага офіса МЭК у Жэневе Сафі Шардон, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе 6-7 гасцініц, якія мы паглядзелі ў Мінску, знаходзяцца на вельмі высокім узроўні. Што датычыцца месц правядзення пасяджэнняў, то там усё ў парадку. Мы ўпэўнены, што Генеральная асамблея МЭК у Мінску пройдзе паспяхова", - канстатавала Сафі Шардон.

Паводле яе слоў, патрабаванні вельмі высокія, Мінск будзе прымаць больш як 1 тыс. дэлегатаў з усіх краін свету. "Неабходна адпаведным чынам забяспечыць прыём, пражыванне, пераканацца, што месцы правядзення пасяджэнняў адпавядаюць патрабаванням. Гэта даволі складаная работа для прымаючага боку", - адзначыла Сафі Шардон.

79-я Генаральная асамблея Міжнароднай электратэхнічнай камісіі пройдзе ў Мінску з 5 па 16 кастрычніка 2015 года і стане маштабным форумам не толькі для эканамічнага і навукова-тэхнічнага жыцця рэспублікі, але і ўсяго свету. Гэта так званая тэхнічная Алімпіяда, на якую збіраюцца прадстаўнікі буйнейшых сусветных кампаній-вытворцаў: ад інжынераў і менеджараў сярэдняга ўзроўню да вышэйшага кіраўніцтва, высокапастаўленыя супрацоўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Генеральныя асамблеі праводзяцца ў статусных краінах з развітой высокатэхналагічнай прамысловасцю, а таксама ў перспектыўных на думку МЭК рэгіёнах. У склад МЭК уваходзіць 164 краіны, у тым ліку Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі