Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Чэр 2014

Буйнейшыя кітайскія кампаніі заяўляюць аб гатоўнасці актыўна інвесціраваць у індустрыяльны парк у Беларусі

Буйнейшыя кітайскія кампаніі заяўляюць аб гатоўнасці актыўна інвесціраваць у індустрыяльны парк у Беларусі

20 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Буйнейшыя кітайскія кампаніі гатовы актыўна ўдзельнічаць у івесціраванні ў Кітайскай-беларускі індустрыяльны парк. Аб гэтым заявіў кіраўнік кітайскай дэлегацыі, старшыня праўлення Кітайскай нацыянальнай машынабудаўнічай карпарацыі "Сінамач" Жэнь Хунбінь на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць агульнае жаданне як мага хутчэй будаваць парк і павялічваць інвесціраванне", - падкрэсліў Жэнь Хунбінь. Ён таксама сказаў, што Прэзідэнт Беларусі ўдзяляе вялікую ўвагу праекту стварэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, кіраўнік дзяржавы Кітая таксама высока ацэньвае гэты праект. Паводле слоў старшыні праўлення карпарацыі "Сінамач", большасць прысутных на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі прадстаўнікоў кітайскіх кампаній - патэнцыяльныя рэзідэнты парку.

Жэнь Хунбінь падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за магчымасць сустрэчы з дэлегацыяй прадстаўнікоў буйнейшых кітайскіх кампаній, адзначыўшы поспехі Беларусі ў эканамічным развіцці. Госць падкрэсліў, што кітайскія кампаніі маюць намер унесці свой уклад у рэалізацыю дамоўленасцей на вышэйшым узроўні паміж Беларуссю і КНР па развіцці стратэгічнага партнёрства.

Кітайская нацыянальная машынабудаўнічая карпарацыя "Сінамач" - адна з буйнейшых у Кітаі дзяржаўных карпарацый. Яна была заснавана ў 1997 годзе ў выніку пераўтварэння Міністэрства машынабудавання КНР. З'яўляецца адным з вядучых у КНР распрацоўшчыкаў і вытворцаў машынабудаўнічага абсталявання. У склад карпарацыі ўваходзіць больш як 50 даччыных структур, больш як 140 прадстаўніцтваў у розных краінах свету. "Сінамач" рэалізаваў праекты больш як у 140 краінах Еўропы, Паўднёва-Усходняй і Цэнтральнай Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Амерыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі