17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы камплект узнагарод Еўрапейскіх гульняў разыгралі прадстаўніцы самага прыгожага віду спорту - мастацкай гімнастыкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У мнагабор'і групавых практыкаванняў зборная Беларусі ў складзе Ксеніі Чалдышкінай, Ганны Дудзянковай, Марыі Кадобінай, Аляксандры Наркевіч, Валерыі Пішчэлінай і Арыны Цыцылінай стала бронзавым прызёрам у мнагабор'і. У першым відзе праграмы практыкаванняў з пяццю стужкамі беларускі паказалі толькі сёмы вынік, зарабіўшы
16,950 бала. Затое ў практыкаванні з булавамі і абручамі беларускі выступілі бліскуча, зарабіўшы лепшую ацэнку - 17,900 бала, агульная сума склала 34,850 бала, што дало ім магчымасць заняць трэцюю прыступку на п'едэстале гонару. Уладальнікам золата стала зборная Расіі (35,300), а серабро дасталося камандзе Ізраіля (35,050).На Еўрапейскіх гульнях "мастачкі" разыгрываюць два камплекты ўзнагарод. У пятніцу, 19 чэрвеня, лепшых вызначаць удзельніцы індывідуальных спаборніцтваў у мнагабор'і. Беларусь прадставяць Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна.