Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Ліп 2017

XV Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2017" стартуе на "Славянскім базары"

11 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. XV Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2017" стартуе на "Славянскім базары" сёння: юныя артысты выканаюць нацыянальныя хіты, паведамляе БЕЛТА.

Галоўнай падзеяй дня на "Славянскім базары ў Віцебску" стане першае выступленне ўдзельнікаў XV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2017". Згодна з умовамі, 21 юны артыст выканае на сцэне канцэртнай залы "Віцебск" эстрадную песню кампазітара сваёй краіны на роднай мове. Дарэчы, геаграфія конкурсу ўжо даўно выйшла за межы славянскіх краін. Так, у гэтым годзе ўдзельнічаюць прадстаўнікі ЗША, Кубы.

Стартуе і праграма "Тэатральных сустрэч" на фестывалі. Першы спектакль, які ўбачаць паклоннікі жанру, пакажа тэатральнае агенцтва "АРТ-партнёр XXI ст." (Расія) - сола для зоркі з аркестрам "Джудзі". Гэта гісторыя сапраўднага жыцця іконы Галівуда Джудзі Гарленд, маленькай Дораці са знакамітай казкі. П'еса раскажа пра неверагодную любоў да сцэны, музыкі, чалавека. Ролю дзівы выканае Нона Грышаева, а таксама гледачы ўбачаць на сцэне нязменнага госця "Славянскага базару" - Сяргея Шусціцкага.

Чарговы сольны канцэрт чакае гледачоў увечары на сцэне Летняга амфітэатра. Дарэчы, білеты на праграмы Рыгора Лепса былі прададзены аднымі з першых.

Адзначаны гэты дзень будзе і серыяй выставачных праектаў. У Мастацкім музеі будзе прэзентавана калекцыя арыгінальных паясоў XVIII - XIX стагоддзяў "Залататканы шоўк, бясцэнны па рабоце" - сярэдневяковыя паясы (у тым ліку слуцкія) з прыватнай калекцыі. І тут жа адкрыецца інтэрактыўная выстаўка "Цуды парфумерыі". А ў цэнтральным фае канцэртнай залы "Віцебск" пачне работу праект "Фармат" Беларускага саюза мастакоў. "Фармат" - зрэз часу і погляд на сябе, спроба адчуць трансфармацыю ў свядомасці і творчасці, якая адбылася ў мастацкім жыцці за стагадовы перыяд існавання віцебскай школы.

Ужо з 10 ліпеня поўным ходам ідзе гандаль на тэрыторыі культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна", дзе працуе "Задзвінскі кірмаш", і на пляцоўцы каля канцэртнай залы "Віцебск", дзе разгарнулася выстаўка-кірмаш сувенірнай прадукцыі Festпікнік. А ўчастак алеі ўздоўж вул. Кірава сёння зоймуць рады XVIII Міжнароднага ўніверсальнага кірмашу "Славянскі калейдаскоп".

XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 17 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 10-12 і 18-19 ліпеня).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі