Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Сак 2013

Выстаўка кітайскіх нацыянальных касцюмаў адкрыецца ў гомельскай карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі

22 сакавіка, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Выстаўка кітайскіх нацыянальных касцюмаў адкрыецца сёння ў гомельскай карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле культуры гарвыканкама.

У экспазіцыі прадстаўлена амаль 30 нацыянальных касцюмаў народаў Кітая, якія ствараліся з улікам іх вытворчых патрэбнасцей і жыццёвага ўкладу, выконваючы пры гэтым прыкладную, дэкаратыўную і культурную функцыі.

Наведвальнікі змогуць па заслугах ацаніць багацце колераў нацыянальных гарнітураў, а таксама іх разнастайнасць, якая дасягаецца дзякуючы тканінам, крою і неверагодным спалучэнням дэталей касцюма.

Таксама ў галерэі пачне працаваць фотавыстаўка "На крылах культуры", якую можна лічыць рэтраспектыўным поглядам на культурнае адраджэнне Кітая. Фотаработы, а іх больш як шэсцьдзесят, азнаёмяць гамяльчан з працэсам імклівага развіцця культуры ў сучасным Кітаі, перад якім пастаўлена задача пабудовы гарманічнага грамадства і няўхільнага пашырэння культурных сувязей.

Абедзве выстаўкі, якія будуць працаваць да 22 красавіка, падрыхтаваны пры садзейнічанні пасольства Кітайскай народнай Рэспублікі ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі