Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Ліс 2013

Восем музычных падзей чакае прыхільнікаў фестывалю імя І.І.Салярцінскага ў Віцебску

29 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Восем музычных падзей чакае прыхільнікаў міжнароднага фестывалю імя І.І.Салярцінскага ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай абласной філармоніі.

Форум пройдзе з 1 па 22 снежня. Яго часавая расцягнутасць абумоўлена тым, што арганізатары падстройваліся пад гастрольны графік запрошаных музыкантаў. "І гэта было варта таго, паколькі склад юбілейнага фестывалю, сапраўды, зоркавы", - падкрэслілі ў філармоніі.

Так, паклоннікаў чакае сустрэча з чатырма лаўрэатамі міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага: Мікалаем Луганскім, Вадзімам Рудэнкам, Аляксандрам Князевым і Ліянай Ісакадзэ. У суправаджэнні таленавітага піяніста, лаўрэата міжнародных конкурсаў Юрыя Блінава выступіць шосты голас міжнароднага конкурсу "Спявак свету" Іва Іарданаў. На віцебскай сцэне ўпершыню на постсавецкай прасторы Аляксандр Князеў выкананае на аргане Гольдберг-варыяцыі Баха. Яшчэ адной цікавай падзеяй абяцае стаць выстаўка фотаработ Дзмітрыя Шастаковіча, якая пройдзе ў Цэнтры сучаснага мастацтва.

Традыцыйна ў час фестывалю пройдуць навуковыя чытанні, якія будуць прысвечаны тром тэмам: гісторыя і рэаліі музычнай культуры Віцебска; творчая спадчына І.І.Салярцінскага; актуальныя пытанні мастацтвазнаўства. У гэтым годзе яны пройдуць 2-4 снежня.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама і Віцебская абласная філармонія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі