13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Немцы і італьянцы найбольш актыўна карыстаюцца бязвізавым рэжымам уезду ў Беларусь у першыя дні яго дзеяння, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Сярод першых іншаземцаў, якія прыбылі ў Беларусь па бязвізавым рэжыме, больш за ўсё грамадзян Германіі (43 чалавекі), Італіі (32). З Вялікабрытаніі і Нідэрландаў прыехала па 16 чалавек, з Польшчы - 14. Усяго, паводле даных на 18.00, у бязвізавым парадку праз пункт пропуску Нацыянальнага аэрапорта Мінск прапушчана 218 чалавек.
Як паведамлялася, пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у Беларусі 12 лютага. Прыехаць без візы могуць грамадзяне 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі і іншых дзяржаў. У першую чаргу гэта бяспечныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі, дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўстанавілі бязвізавы рэжым адносна беларускіх грамадзян.
Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу дзеючай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 5 дзён з даты ўезду.