Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Снж 2013

Шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак пройдзе ў Мінску 25 снежня

4 снежня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак пройдзе ў Мінску 25 снежня. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мінчан і гасцей сталіцы ў дні навагодніх свят чакаюць вясёлыя і яркія праграмы, спектаклі, казкі, калядныя кірмашы, канцэрты, балі. Усе ўстановы культуры, канцэртныя залы сфарміравалі праграмы святочных мерапрыемстваў, білеты на якія актыўна прадаюцца.

Адкрые праграму шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак, якое пачнецца 25 снежня каля галоўнай ёлкі на Кастрычніцкай плошчы. У ім прымуць удзел больш за 800 казачных герояў. Адзін з галоўных удзельнікаў шэсця - сімвал хакейнага чэмпіянату свету 2014 года зубр Волат. Дзяды Марозы згуляюць хакейны матч, затым незвычайны парад накіруецца ў бок Палаца спорту, дзе адбудзецца тэатралізаваны паказ і будзе арганізавана канцэртная праграма. Галоўны Дзед Мароз аб'явіць аб пачатку святкавання Новага года. У праграме - гульні, конкурсы, спаборніцтвы, а таксама вялікі калядны кірмаш.

Пляцоўка каля Палаца спорту стане адным з асноўных месц святочных мерапрыемстваў і ў навагоднюю ноч. Святкаванне на ёй будзе прадаўжацца з 21.00 31 снежня да 4.00 1 студзеня. Мінчан парадуе яркая канцэртная праграма з удзелам папулярных эстрадных выканаўцаў, якая будзе суправаджацца святломузычным паказам. Кульмінацыяй свята традыцыйна стане феерверк каля стэлы "Мінск - горад-герой" 1 студзеня ў 1.00.

У навагоднюю ноч будуць працаваць шматлікія пляцоўкі ў раёнах горада, яшчэ адна з'явіцца ў гэтым годзе каля комплексу "Чыжоўка-Арэна". Адбудуцца святочныя канцэрты, тэатралізаваныя паказы, забаўляльныя гульнявыя праграмы, навагоднія калядныя кірмашы. "Усяго напярэдадні Новага года і на працягу першай дэкады студзеня ў Мінску пройдзе каля 200 мерапрыемстваў, больш падрабязны план якіх у бліжэйшы час размесцяць на сайце Мінгарвыканкама", - сказала Віталіна Рудзікава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі