19 жніўня, Шчучын /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Сем беларускіх празаікаў і паэтаў стануць лаўрэатамі першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі, паведаміла сёння ў Шчучыне журналістам міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Дзень беларускага пісьменства 6 верасня ў Шчучыне ўпершыню будзе ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія. Урачыстая цырымонія адбудзецца на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы свята ў час адкрыцця. Заснавальнікамі прэміі з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Саюзам пісьменнікаў Беларусі сфарміраваны аргкамітэт па ўручэнні прэміі і журы, вырабляюцца падарункі-сімвалы лаўрэатам. Вядома, што прэмія прадугледжвае сем намінацый, аднак імёны намінантаў і магчымых лаўрэатаў пакуль не раскрываюцца.
Уручэнне Нацыянальнай прэміі ў галіне літаратуры стане першым такім мерапрыемствам у краіне, раней літаратараў ушаноўвалі ў абласцях або на іншых конкурсах.
Таксама на Дні пісьменства шэраг маладых літаратараў атрымае сваё першае прызнанне ў выглядзе публікацыі ў першай кнізе. Створаны зборнік вершаў і прозы таленавiтай моладзi, якi будзе прадстаўлены на свяце.
На думку мiнiстра, на прыкладзе правядзення Дня пiсьменнасцi беларусы паказваюць не толькi любоў i павагу да роднай мовы, але i да краiны ўвогуле. Таму назва галоўнага творчага дзейства свята - цырымоніі адкрыцця - гучыць як "Квітней, Беларусь наша родная!".
По мнению министра, на примере проведения Дня письменности белорусы показывают не только любовь и уважение к своему родному языку, но и к стране в целом. Поэтому название главного творческого действа праздника - церемонии открытия - звучит как "Квітней, Беларусь наша родная!".
На свята беларускага пісьменства ў Шчучын прыедзе мноства гасцей, вядомых пісьменнікаў не толькі з Беларусі, але і з Сербіі, Расіі, Украіны, Казахстана,
Таджыкістана, Арменіі, Узбекістана. "Госці прыязджаюць у Беларусь, каб аддаць даніну павагі і яшчэ раз пераканацца ў тым, што наша краіна мае моцны духоўны фундамент, глыбокія культурныя, гістарычныя карані", - падкрэсліла Лілія Ананіч.XXII Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Шчучыне 6 верасня. Радзіма вядомай Цёткі (паэтэсы Алаізы Пашкевіч) і іншых людзей, якія ўнеслі ўклад у беларускую культуру, стане літаратурнай сталіцай года ўпершыню.
Дзень беларускага пісьменства па традыцыі праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У розныя гады свята адзначалася ў Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве. Двойчы ўрачыстасці прымаў Полацк (1994, 2003), Тураў (1995, 2004) і Заслаўе (2000, 2014).