Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Кст 2013

Першая карціна Валенція Ваньковіча вярнулася ў Беларусь

Першая карціна Валенція Ваньковіча вярнулася ў Беларусь22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая карціна беларускага жывапісца Валенція Ваньковіча вярнулася ў Беларусь. ААТ "Белгазпрамбанк" набыў у прыватнага расійскага калекцыянера "Партрэт паэта Тамаша Зана". Работа стала адзінай карцінай мастака, якая цяпер вярнулася на гістарычную радзіму, паведаміў БЕЛТА кіраўнік групы інфармацыі і сувязей з грамадскасцю ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі ААТ "Белгазпрамбанк" Юрый Карпіцкі.

Эксперты Дзяржаўнага Рускага музея, якія даследавалі карціну на прадмет яе сапраўднасці і прыналежнасці пэндзлю Ваньковіча, адзначылі вялікую мастацкую і гістарычную каштоўнасць партрэта. Як адзначыў Юрый Карпіцкі, з'яўленне гэтай работы ў банкаўскай калекцыі мае асаблівае значэнне яшчэ і таму, што з мноства створаных мастаком твораў толькі невялікая іх частка захавалася ў музеях і прыватных зборах Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Польшчы, Літвы, Расіі. Цяпер і ў Беларусі можна ўбачыць арыгінал работы мастака. Да гэтага часу ў краіне не было ніводнай сапраўднай карціны майстра, таму што многае было вывезена ў іншыя краіны або страчана. Цікава, што карціна з'яўляецца адзіным вядомым сёння жывапісным партрэтам Тамаша Зана. Новае паступленне ў карпаратыўную калекцыю банка прадставяць шырокай аўдыторыі ў час выстаўкі "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі". Экспазіцыя адкрыецца ў Мінску ў сакавіку 2014 года.

Валянцін Ваньковіч (1800 - 1842) - адзін з самых вядомых беларускіх мастакоў ХІХ стагоддзя. Жывапісец атрымаў прызнанне як яркі прадстаўнік рамантызму ў жывапісе дзякуючы такім работам, як "Подзвіг маладога кіяўляніна ў час асады Кіева печанегамі ў 968 годзе", "Міцкевіч на скале Аюдаг". Тым не менш, Ваньковіч больш вядомы як партрэтыст. Яму пазіравалі паэты Аляксандр Пушкін, Пётр Вяземскі, піяністка Марыя Шыманоўская і др.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі