9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Найноўшыя беларускія сістэмы залпавага агню "Паланэз" упершыню былі паказаны сёння на ваенным парадзе ў гонар Дня Перамогі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Рэактыўная сістэма залпавага агню вялікай далёкасці "Паланэз" створана айчыннымі арганізацыямі абароннага сектара эканомікі і адпавядае лепшым сусветным аналагам. Кожная баявая машына гэтай сістэмы здольна адначасова нанесці кропкавы ўдар па васьмі цэлях на адлегласці 200 км.
Шасі баявых і транспартна-зараджальных машын РСЗА "Паланэз" выраблены на Мінскім заводзе колавых цягачоў.
Акрамя таго, на парадзе ў Мінску ўпершыню былі паказаны лёгкабраніраваныя аўтамабілі "Ліс-ПМ" з баявым кулямётна-гранатамётным модулем. Гэтыя аўтамабілі, вырабленыя Мінскім заводам колавых цягачоў у кааперацыі з расійскімі прадпрыемствамі абароннай прамысловасці, аснашчаны айчыннымі сродкамі разведкі, сувязі, назірання і радыёэлектроннай барацьбы і прызначаны для вырашэння шырокага спектра тактычных задач. На іх узбраенні
- 12,7-мм кулямёт НСВ і 30-мм гранатамёт АГ-17.Ужо ў бягучым годзе такія машыны паступяць на ўзбраенне беларускіх сіл спецыяльных аперацый.