Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Жнв 2014

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" пройдзе ў Гомельскай вобласці 23 жніўня

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся"8 жніўня, Гомель /Алена Сафронава - БЕЛТА/. Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" пройдзе 23 жніўня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельшчыны. У гэтым годзе ён упершыню набыў статус міжнароднага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аргкамітэце мерапрыемства.

Для ўдзелу ў форуме запрошаны творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з Расіі, Украіны, Малдовы. Традыцыйна тут будуць прадстаўлены і самадзейныя артысты, народныя ўмельцы беларускага Палесся. У прыватнасці, 8 раёнаў Гомельскай вобласці (Жыткавіцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Хойніцкі) і 3 раёны Брэсцкай (Лунінецкі, Пінскі, Столінскі), калектыў Нацыянальнага парку "Прыпяцкі".

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся"Мерапрыемства прадугледжвае насычаную канцэртную праграму, выстаўкі рамеснай і народнай творчасці, якія ў поўнай меры адлюстроўваюць своеасаблівасць і ўнікальнасць палескага краю. Упершыню ў ходзе форуму адбудзецца цырымонія ўручэння памятнага знака "Ганаровы паляшук", гашэнне паштовай маркі. Намечана правядзенне конкурсу прыгажосці "Прыгажуня Палесся", фотавыстаўкі "Знакамітыя палешукі", конкурсу маладой сям'і і свята ручніка.

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся"Асноўнымі арганізатарамі фестывалю выступаюць Брэсцкі і Гомельскі аблвыканкамы, Міністэрства культуры, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства інфармацыі, дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова "Нацыянальны парк "Прыпяцкі", ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", ААТ "Белаграпрамбанк".

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся"Сярод галоўных мэт фестывалю - захаванне і папулярызацыя этнакультурных традыцый Палесся, вывучэнне і падтрымка гісторыка-культурнай спадчыны ўнікальнага рэгіёна, а таксама ўмацаванне творчых сувязей жыхароў палескага прыгранічча Беларусі, Расіі, Украіны, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця турызму.

Упершыню "Кліч Палесся" быў праведзены ў 2010 годзе. Праграма фестывалю арыентавана на захаванне і папулярызацыю этнакультурных традыцый, якія з'яўляюцца здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі