13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставачны праект "Back in BSSR/Зноў у БССР" стартуе ў Музеі гісторыі горада Мінска ў Ноч музеяў 17 мая, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
На выстаўцы можна будзе ўбачыць калекцыю рарытэтных плакатаў 1940-1980 гадоў, артэфакты матэрыяльнай культуры савецкай эпохі: узоры тэхнікі, прадметы побыту, творы мастацтва. "У музейную ноч выстаўка ажыве, прадметы атрымаюць другое дыханне, а савецкая якасць чарговы раз прадэманструе сваю надзейнасць", - абяцаюць арганізатары выстаўкі. Экспазіцыя складзена пры ўдзеле Беларускага саюза дызайнераў.
Акрамя таго, у Ноч музеяў пачнецца праграма "Чай у горадзе", арганізаваная сумесна з выкладчыкамі і студэнтамі Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Запланавана выстаўка чайнікаў, гульня-варажба і чаяпіцце ў музейным дворыку.
На экспазіцыі чайнікаў будзе прадстаўлена некалькі дзясяткаў экзэмпляраў. Гэта чайнікі бытавога прызначэння, якімі карыстаюцца ў звычайным жыцці, а таксама аўтарскія работы выкладчыкаў і студэнтаў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
Завершыцца свята джазавым канцэртам у дворыку музея.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|